Навучэнец маладзечанскага каледжа з бацькам выратавалі ад смерці суседа

Источник материала:  
10.03.2014 — ЧП

Фота fototelegraf.ru.

Аднак выцягнуць з агню яго брата не змаглі. Для гэтага жыхара вёскі Зарудзічы на Смаргоншчыне 8 сакавіка скончылася гібеллю.

Пажар у вёсцы Зарудзічы здарыўся ў свята 8 сакавіка каля 20 гадзін вечара. Выратавальнікаў выклікалі суседзі.

45-гадовы Аляксандр Залескі разам з 21-гадовым сынам Дзянісам зайшлі ў дом, які ўжо ахапіў агонь, і выцягнулі аднаго з жыхароў. Зайсці ўнутр яшчэ раз, каб выратаваць яго брата, ужо не было магчымасці – драўляны аднапавярховы дом палаў.

Загінуламу было 40 гадоў. Яго 38-гадовага брата ў моцным алкагольным ап’яненні завезлі ў Смаргонскую ЦРБ.

Па словах суседзяў, гаспадары дома, дзе здарыўся пажар, часта выпівалі. У дзень здарэння іх таксама бачылі нецвярозымі.

Пра выпадак распавёў “Рэгіянальнай газеце” аператыўны дзяжурны Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Астрынскі.

←В Гомеле пьяный пенсионер "заминировал" хлебный магазин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика