На пажары на Вілейшчыне загінуў пенсіянер

Источник материала:  
04.03.2014 — ЧП

Жылы дом ў вёсцы Крывое Сяло гарэў 3 сакавіка. Паведамленне пра гэта паступіла вілейскім выратавальнікам каля сямі гадзін раніцы.

– Па прыбыцці на месца першага падраздзялення дом гарэў адкрытым полымем, – расказаў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.

Суседзі расказалі, што ў хаце апошнім часам пражываў адзін жыхар – 81-гадовы пенсіянер.

У доме выгарала памяшканне кухні, закурадымлена маёмасць, ёсць прагар каля ложку. На жаль, не абышлося загаранне без ахвяр – выратавальнікі знайшлі труп пенсіянера.

Аддзел інфармацыі.

Фота lifecity.com.ua

←В Рогачеве спасатели эвакуировали крановщика, которому стало плохо на двадцатиметровой высоте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика