Дапамога спатрэбілася «хуткай»

Источник материала:  
04.03.2014 — ЧП

У Жлобіне іншамарка пратараніла спецаўтамабіль.

Увечары карэта «хуткай» з сірэнай і мігалкамі імчала да бальніцы па вуліцы Акопава. У медустанову дастаўлялі непрытомнага 38-гадовага пацыента.

— Перакрыжаванне з вуліцай Барташова спецаўтамабіль праязджаў, калі на святлафоры гарэла чырвонае святло, — патлумачыла падрабязнасці дарожнага здарэння начальнік аддзялення па прапагандзе і агітацыі ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Вольга Рэзвякова. — Тым часам, не звярнуўшы ўвагі на гукавыя і светлавыя сігналы, з сумежнай вуліцы выехала «Мазда-626» і літаральна пратараніла мікрааўтобус медыкаў, які ад моцнага ўдару перакуліўся.

У выніку сутыкнення хворы атрымаў пералом рукі. Пасля дастаўкі ў бальніцу ён, так і не апрытомнеўшы, неўзабаве памёр. Сур’ёзныя траўмы атрымала і фельчар. Другая жанчына-медык, вадзіцелі «хуткай» і «мазды» ў ДТЗ не пацярпелі.

Жлобінскі райаддзел Следчага камітэта распачаў праверку акалічнасцей дарожнага здарэння.

←Минский бизнесмен получил 7 лет тюрьмы за мошенничество в особо крупных размерах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика