Загадчыца крамы прабегла кіламетр, каб дагнаць злачынцаў

Источник материала:  
26.02.2014 12:27 — ЧП

За­гад­чы­ца ле­пель­скай кра­мы кі­ну­ла­ся ў па­го­ню за зла­чын­ца­мі, якія не раз­лі­чы­лі­ся за спірт­ное. І ці­ка­ва, што яны, уця­ка­ю­чы ад ра­шу­чай да­мы, па­спе­лі вы­піць ві­но, якое ў на­ро­дзе на­зы­ва­юць "чар­ні­ла".



- У ся­рэ­дзі­не пра­цоў­на­га дня зай­шлі ў кра­му два па­куп­ні­кі. На выгляд цвя­ро­зыя, па ўзрос­це - ся­рэд­ніх га­доў. Яны ха­це­лі ўзяць ві­но, але гро­шай не ме­лі. Сха­пі­лі па бу­тэль­цы і ўцяк­лі. Я ім­гнен­на пры­ня­ла ра­шэн­не да­гнаць іх. Та­ды не ба­я­ла­ся ні­чо­га. Як так: прый­сці ў кра­му, не за­пла­ціць і пай­сці бес­па­ка­ра­на? - рас­каз­вае Тац­ця­на Вол­ка­ва, за­гад­чы­ца кра­мы ра­ён­най спа­жы­вец­кай кааперацыі №2 Ле­пе­ля.

Жан­чы­на рас­ка­за­ла, што бег­ла за зла­чын­ца­мі пры­клад­на кі­ла­метр. За­тры­маць муж­чын ёй да­па­мог ча­ла­век, які жы­ве не­да­лё­ка ад кра­мы. Ён уба­чыў, што ад­бы­ва­ец­ца, і так­са­ма па­бег да­га­няць зло­дзе­яў.

- Не, я кры­ча­ла не "да­па­ма­жы­це", а "спы­ні­це­ся"! А Мі­ка­лай Залату­ха мне да­па­мог іх за­тры­маць. Ён, да­рэ­чы, бы­лы міліцыянер. Ка­лі да­гнаў, сва­ім ка­манд­ным го­ла­сам за­га­даў мужчынам спы­ніц­ца, - пра­цяг­вае ге­ра­і­ня.

Як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, два зло­дзеі ўжо не­ад­на­ра­зо­ва су­дзі­мыя.

Тац­ця­на Вол­ка­ва за свой ге­рой­скі ўчы­нак атры­ма­ла ўдзяч­насць асабіс­та ад Іга­ра Яў­се­е­ва, на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня ўнут­ра­ных спраў Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

Па тра­ды­цыі на­пя­рэ­дад­ні Дня аба­рон­цаў Ай­чы­ны ва ўпраў­лен­ні ўшаноў­ва­юць тых, хто да­па­мог мі­лі­цыі ў пра­цы. Ві­цеб­шчы­на ста­ла пер­шым рэ­гі­ё­нам, дзе вось ужо шос­ты год за­пар пад­вод­зяць вы­ні­кі ак­цыі "Гра­ма­дзян­ская муж­насць" у не­каль­кіх на­мі­на­цы­ях. Сё­ле­та - "За сме­ласць і ра­шу­часць", "За не­абы­яка­васць", "За кем­лі­васць і знаход­лі­васць".

- Мне пры­ем­на, што на тэ­ры­то­рыі не толь­кі Ві­цеб­ска, але і райцэнт­раў лю­дзі не­абы­яка­выя да фак­таў па­ру­шэн­ня за­ко­ну. Сярод іх ня­ма­ла прад­стаў­ні­коў мо­ла­дзі, жан­чын. Не толь­кі асабіста ім ка­жам дзя­куй, а і пі­шам ліс­ты ў пра­цоў­ныя калектывы, ВНУ і гэ­так да­лей, каб пра іх гра­ма­дзян­скую муж­насць ве­да­лі ка­ле­гі, ад­на­курс­ні­кі, - рас­каз­вае Ігар Яў­се­еў.

За шэсць га­доў больш як 300 ча­ла­век прый­шлі на да­па­мо­гу ін­шым лю­дзям у цяж­кую хві­лі­ну.

←Два ребенка-пешехода сбиты машинами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика