За імгненні да выбуху

Источник материала:  
20.02.2014 — ЧП

У адным з двароў Гродна 10-гадовы хлопчык знайшоў гранату.

Нейкі час школьнiк насіў яе з сабой. Трывогу забіла мама хлопчыка, якая, знайшоўшы ў сына небяспечны прадмет, адразу патэлефанавала ў міліцыю.

— Гэта нямецкая граната часоў Першай сусветнай вайны, — гаворыць камандзір сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5522 Аляксей Жмуркін. — Яна магла здэтанаваць, калі б хлопчык выпадкова стукнуў яе ці кінуў у агонь.

Сапёры вывезлі знаходку на палігон і ўзарвалі. Практычна кожны дзень iм прыходзіцца знішчаць розныя выбухованебяспечныя прадметы. Як правіла, гэта гранаты, артылерыйскія снарады, міны i авіяцыйныя бомбы часоў Першай або Другой сусветных войнаў. 

←В Гродно третьеклассник принес домой немецкую гранату

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика