Гарэў дом у Снежкаве ля Вілейкі: гаспадыня з дачкой тушылі самі

Источник материала:  
19.02.2014 — ЧП

Раніцай 12 лютага загарэўся жылы дом у вёсцы Снежкава. 

Паведамленне пра гэта паступіла а палове шостай, паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк.

Загаранне заўважыла дачка гаспадыні, і разам яны патушылі яго.

У выніку абгарэў шклопакет, аплаўлены сайдынг на плошчы ў чатыры квадратныя метры, пашкоджаная канапа, якая стаяла на вуліцы.

Гаспадыня патэлефанавала адразу ў райаддзел унутраных спраў, бо ўзнікла падазрэнне на падпал.

Аднак устаноўлена, што яго не было. Верагодна, прычына – неасцярожнасць пры курэнні. Загаранне магло ўзнікнуць ад акурка, які вечарам кінуў госць ля канапы. Адтуль і пачалося ўзгаранне.

Аддзел інфармацыі.

Фота pro-goroda.ru.

←В Речице два молодых человека убили юную девушку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика