Відавочцы: “Форд” выязджаў на маладзечанскую трасу і сутыкнуўся з “Міцубісі” – пацярпела пасажырка

Источник материала:  
18.02.2014 — ЧП

У суботу, 15 лютага, на дарозе Мінск – Маладзечна – Нарач сутыкнуліся “Форд-Скорпіа” і “Міцубісі-Карызма”. Удар прыйшоўся ў бок першага аўтамабіля, дзе сядзелі пасажыры.

Жанчына з гэтай машыны пацярпела, паведамілі Onliner.by відавочцы.

Яны распавялі папярэднюю версію таго, што здарылася.


Аварыя адбылася каля павароту да санаторыя “Сасновы Бор” на тэрыторыі Маладзечанскага раёна.


Па словах сведак, кіроўца “Форда” выязджаў з другараднай дарогі, а “Міцубісі” рухалася па самой трасе.


– У “Форда” на задніх сядзеннях ехала дзяўчына. Яна адзіная, хто пацярпеў у ДТЗ, – дапоўнілі відавочцы. – Яе завезлі ў бальніцу, у пасажыркі падазраюць пералом сцягна.

Паводле Onliner.by.

Таксама:

Падчас п’янкі смаргонца моцна збілі ў яго ж кватэры і пакінулі паміраць

Жудасная аварыя на трасе Мінск–Мядзел: загінулі чацвёра, у тым ліку гадавалае дзіця. Падрабязна (ФОТА)

У Мінскай вобласці ДАІ правярае кіроўцаў маршрутак

←Во время охоты житель Ивановского района случайно выстрелил из ружья в своего приятеля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика