Загарэўся дом у Яцкавічах у Мядзельскім раёне

Источник материала:  
27.01.2014 — ЧП

Паведамленне пра загаранне ў жылым доме ў вёсцы Яцкавічы паступіла ў першай гадзіне ночы сёння, 27 студзеня.

 Патэлефанавала суседка, якая ў гэты час яшчэ не спала, і ўбачыла загаранне.

 – Па прыбыцці на месца здарэння выратавальнікі ўбачылі, што гарыць дах дома, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш. – Пажар удалося ліквідаваць на ранняй стадыі: у выніку пашкоджаны толькі дах на плошчы каля васьмі квадратных метраў.

 Папярэдняя прычына пажару – перапал печы і трэшчына ў дымаходзе.

 Аддзел інфармацыі.

Фота lifecity.com.ua

 

←В Дрогичине в частном доме взорвался котел, хозяин пострадал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика