Агонь-забойца
17.01.2014
—
ЧП
У новым годзе на Гродзеншчыне адбылося ўжо 14 пажараў.
Асноўны пік іх прыйшоўся на першыя дні студзеня.
— У параўнанні з мінулым годам пажараў больш на 75 %, — гаворыць начальнік цэнтра прапаганды і навучання Гродзенскага абласнога УМНС Уладзімір Маслаў. — Галоўная iх прычына — непатушаныя цыгарэты. З пачатку года з-за гэтага загінулi шэсць чалавек.
Акрамя таго, у час святкавання Новага года ад выбухаў петард пацярпелі шэсць дарослых і трое дзяцей.