Пакуль жыхар Івянца быў у гасцях – згарэў дом

Источник материала:  
14.01.2014 — ЧП

Пажар здарыўся 12 студзеня у мястэчку Івянец.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі, што дах дома гарыць адкрытым полымем. Людзей у доме не было. Гаспадар на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў гасцях.

У выніку пажару агнём знішчаны ўвесь дах, пашкоджанае столевае перакрыцце на плошчы 10 кв. метраў жылога дома. Як мяркуецца, прычынай  пажару магло стаць парушэнне правілаў усталявання і мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць супрацьпажарнай раздзелкі ).

Паводле mchs.gov.by.

Фота 112.by.

←В Витебске прохожий вытащил из воды провалившегося под лед пятиклассника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика