На Вілейшчыне жанчына абліла сябе бензінам і падпаліла

Источник материала:  
10.01.2014 — ЧП

Паведамленне аб няшчасным выпадку ў вёсцы Мацькаўцы Вілейскага раёна паступіла да вілейскіх выратавальнікаў удзень 4 студзеня.

У прыёмны пакой раённай бальніцы звярнулася 32-гадовая жанчына з апёкамі твару і кісцей рук.

Як аказалася, прыйшоўшы дадому 3 студзеня каля дзевяці гадзін вечара, жанчына пасварылася з мужам. Пасля чаго абліла сябе бензінам і падпаліла. Была яна ў нецвярозым стане.

У выніку загарання жанчына атрымала апёкі твару, кісцяў рук першай-трэцяй ступені. Пацярпелая ў стане сярэдняй цяжкасці змешчана ў хірургічнае аддзяленне Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы

Паводле Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі.

Фота lifecity.com.ua

←Серийный маньяк повесился в тюрьме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика