Неспадзяванка ў запасцы
11.12.2013
—
ЧП
Мытнікі выявілі ў Брэсце адну з найбуйнейшых партый гашышу вагой у 90 кілаграмаў.
Наркотык праз пункт пропуску «Варшаўскі мост» спрабаваў правезці грамадзянін Расіі. Супрацоўнікі Брэсцкай мытні накіравалі аўтамабіль у бокс паглыбленага агляду, і, як выявілася пазней, зусім недарэмна: у спецыяльна змайстраваным сховішчы ў нішы для запаснога кола яны знайшлі 127 брыкетаў з наркатычным рэчывам расліннага паходжання вагой амаль у цэнтнер.
Зараз праводзяцца аператыўна-следчыя дзеянні з мэтай высвятлення ўсіх абставін перамяшчэння гашышу праз беларускую мяжу.
Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»