Забраўся ў чужы дом, накрыўся коўдрай і заснуў, не патушыўшы цыгарэту

Источник материала:  
04.12.2013 — ЧП

Пажарнікі выехалі на выклік у аўторак, 3 снежня, на вуліцу Лібава-Роменскую.

Як аказалася, гарэў не дом, а коўдра, якой накрыўся чалавек. Дом быў гаспадарам як лецішча, таму там нікога не было.

Чалавек, які забраўся туды паспаць ды пагрэцца, не мае вызначанага месца жыхарства. Яго адразу адвезлі ў бальніцу.

– Цяпер з ім усё ў парадку, – кажа галоўны спецыяліст Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Кайко. – Жывей за ўсіх жывых.

Настасся РОЎДА.

Фота esp.md

←Два «зайца» на одном лобовом стекле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика