На Вілейшчыне згарэў дом: падвяла электраправодка

Источник материала:  
02.12.2013 — ЧП

Пасля пяці гадзін вечара 28 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым доме ў вёсцы Гіры.

У выніку пажару хата знішчана амаль цалкам: засталіся тры сцяны.

У доме была 85-гадовая бабуля. Яна адчула пах дыму і патэлефанавала дачцэ. Урэшце тая сказала ёй выйсці з дому – што бабуля і зрабіла.

– Прычына здарэння – кароткае замыканне электраправодкі, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.

Гаспадыня дома расказала, што неаднойчы перагарала лямпачка ў сенях, гэта памяшканне больш за ўсё і пацярпела ад пажару.

Аддзел інфармацыі.

Фота drugniy.info

←В Ивацевичском районе пьяный водитель насмерть сбил велосипедистку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика