На Вілейшчыне гарэў дом: хлопец не спаў і заўважыў пажар у суседзяў

Источник материала:  
28.11.2013 — ЧП

Каля гадзіны ночы 24 лістапада вілейскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне ў жылым доме. Гарэла адна з кватэр двухкватэрнага дома ў вёсцы Асцюковічы Ільянскага сельсавета.

Туды накіраваліся чатыры аўтацыстэрны.

– Па прыбыцці на месца выратавальнікі ўбачылі, што частка дома была ў дыме, ён прабіваўся праз дах, – расказаў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк. – Нашы супрацоўнікі ліквідавалі пажар. У доме агонь моцна пашкодзіў два пакоі з маёмасцю.

Гаспадароў кватэры дома не было: напярэдадні муж паехаў у бальніцу у Мінск, праведаць жонку. І застаўся ў сына ў сталіцы.

Добра, што не спаў дарослы сын гаспадароў іншай паловы дома. Ён адчуў пах дыму, пабудзіў усіх. Людзі выбеглі з дома, убачылі, што гарыць суседняя кватэра і адразу патэлефанавалі выратавальнікам.

Папярэдняя прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі.

Аддзел інфармацыі.

Фота uralpolit.ru

←В Волковыске воры сменили замки в ограбленых магазинах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика