Праз тыдзень пошукаў зніклага інваліда знайшлі ў павеці ў вёсцы Суднікі
22.11.2013
—
ЧП
Мужчыну знайшлі ўчора, 21 лістапада, у шасці кіламетрах ад вёскі Ілья, дзе ён жыў. Зараз ён у рэанімацыйным аддзяленні Вілейскай ЦРБ.
58-гадовы мужчына прапаў удзень 17 лістапада. Цягам тыдня супрацоўнікі міліцыі яго шукалі па ваколіцах. Аднак знайшлі жыхары вёскі Суднікі, якія пазванілі ў міліцыю і сказалі, што ў іх павеці незнаёмы мужчына.
– Хутчэй за ўсё, ён туды патрапіў, пайшоўшы праз лес, – мяркуе намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – У лесе мы яго і шукалі, не абміналі і розныя закавулкі.
Настасся РОЎДА.
Фота postawy.by