На мяжы канфіскавалі 60 кілаграм пральнага парашку
14.11.2013
—
ЧП
Учора, 13 лістапада, у пункце пропуску "Катлоўка" пагранічны нарад пры доглядзе грузавога мікрааўтобуса "Вольва" знайшоў 60 кілаграм пральнага парашку.
На машыне з Літвы ехаў грамадзянін Расіі. Парашок знаходзіўся ў кабіне машыны.
Паводле папярэдняй ацэнкі, парашок каштуе каля 2,4 мільёны рублёў.
Парашок перадалі супрацоўнікам Ашмянскай мытні.
Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па рабоце са СМІ.
Фота забяспечана Аляксандрам КОЛАБАВЫМ.