На Мазырскiм НПЗ начальнiк участку збiў механiка
06.11.2013 17:24
—
ЧП
У Мазыры звольнены з працы механік 12 цэху нафтаперапрацоўчага заводу, сябра Незалежнага прафсаюзу Іван Шабан звярнуўся з пазовам у суд.
Прычына пазову - тое, што начальнік участку Алег Шкурко нанёс яму лёгкія цялесныя пашкоджанні. Пашкоджанні зафіксавала судмэдэкспэртыза.
Пазоўнік просіць суд прызначыць начальніку адміністрацыйнае пакаранне. Па словах заяўніка, лёгкія цялесныя пашкоджанні яму былі нанесеныя на працы, калі ён паспрабаваў запісаць на мабільны тэлефон чарговыя неабгрунтаваныя прэтэнзіі начальніка.
Разгляд заявы Івана Шабана Мазырскі раённы суд прызначыў на 11 лістапада.