У Маладзечне і Вілейцы новыя пракуроры
06.11.2013
—
ЧП
Пракурор па Вілейскім раёне Уладзімір Дубоўскізаняў пасаду пракурора па Маладзечанскім раёне.
Пасаду пракурора па Вілейскім раёне заняў Вадзім Шукрынаў, які дагэтуль быў намеснікам пракурора.
Роберт Зубаіраў, які займаў пасаду пракурора па Маладзечанскім раёне, перайшоў у іншую структуру. Пра гэта паведаміла памочнік пракурора па Маладзечанскім раёне Аліна Яжанка-Пятроўская.
Калектыў супрацоўнікаў пракуратуры Вілейскага раёна ў 2011 годзе (злева-направа): Пракурора Вілейскага раёна Вадзім Шукрынаў, старшы памочнік пракурора Віктар Гатоўка, загадчыца канцылярыі Тамара Ахрэм, памочнік пракурора Дар’я Хадаровіч, кіроўца Анатоль Занкавіч, пракурор па Маладзечанскім раёне Уладзімір Дубоўскі, следчы Раман Фядуцік.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота fedpress.ru, з архіва "РГ".