Знайшлі скрадзены ў ліпені з вілейскай стаянкі мікрааўтобус “Фольксваген-Каравела”. Затрыманыя двое маладзечанцаў
06.11.2013
—
ЧП
Падазраваных па справе затрымалі ў панядзелак, 4 лістапада.
Мікрааўтобус “Фольксваген-Каравела” знік з ахоўнай стаянкі па вуліцы Чапаева, што каля завода “Зеніт”, у ноч на 17 ліпеня. Тады затрымаць падазраваных не ўдалося.
Затрыманне прайшло ў панядзелак. Падазраванымі апынуліся двое маладых людзей, жыхароў Маладзечна. Таксама знайшлі і мікрааўтобус.
– Цяпер яны знаходзяцца ў ізалятары для правядзення следчых дзеянняў, – кажа намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – Мікрааўтобус пад арыштам. Праводзяцца следчыя дзеянні па доказе віны.
Настасся РОЎДА.
фота e1.ru