Ашмянская мытня канфіскавала гарналыжныя чаравікі на 210 мільёнаў
01.11.2013
—
ЧП

Першага лістапада на мытным пасту “Катлоўка” канфіскавалі вялікую партыю гарналыжных чаравікаў.
Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” паведамілі ў аддзеле ідэалогіі Ашмянскай мытні.
Падчас агляду грузу былі выяўленыя тавары, не названыя ў таварасуправаджальных дакументах. Акрамя заяўленага тавару, які ўяўляе сабой пластмасавы чаравік з замацаваннямі, у сярэдзіне кожнага такога чаравіка быў устаўлены ўнутраны боцік з “язычком”. Усяго выявілі 116 незадэклараваных “боцікаў”.
− Відаць, у Казахстане надта літаральна зразумелі прыказку: “Рыхтуй сані летам”. Менавіта ў Казахстан і накіроўваліся аксесуары для гэтага экстрэмальнага віду спорту, − гавораць супрацоўнікі Ашмянскай мытні.
У адпаведнасці з заканадаўствам не задэклараваны тавар на агульную суму 210 мільёнаў рублёў канфіскаваны. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Наталля ТУР.
Фота