У Мядзеле з-за загарання з кватэры эвакуіравалі мужчыну: выратавальнікі прыязджаюць сюды ўжо не першы раз
31.10.2013
—
ЧП
Пасля шасці гадзін вечара 29 кастрычніка мядзельскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне ў кватэры дома па вуліцы 17 Верасня. Патэлефанаваў сусед, які адчуў пах дыму.
– Выратавальнікі зайшлі ў кватэру на другім паверсе і знайшлі на ложку 37-гадовага мужчыну. Вынеслі гаспадара на вуліцу і перадалі медыкам “хуткай дапамогі”, – распавёў інспектар Дзяржпажнагляду аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сакалдынскі. – Мужчыну шпіталізавалі. У кватэры пашкоджаны матрац, закурадымлены сцены і мэбля.
Папярэдняй прычынай пажару называюць неасцярожнасць пры курэнні. Мядзяльчанін быў у нецвярозым стане.
Да гэтага грамадзяніна выратавальнікам даводзіцца прыязджаць ужо не першы раз.
Аддзел інфармацыі.
Фота lifecity.com.ua