На пажары на Валожыншчыне загінуў мужчына

Источник материала:  
31.10.2013 — ЧП

На пажары ў вёсцы Ганчары Вішнеўскага сельсавета загінуў мужчына.

Здарэнне адбылося 30 кастрычніка. Ратавальнікі, што прыбылі на месца, убачылі, што дах дома гарыць адкрытым полымем.

Калі супрацоўнікі МНС трапілі ўнутр дома, у калідоры выявілі моцна абгарэўшы труп гаспадара дома 1936 года нараджэння.

Са слоў суседзяў, пенсіянер жыў адзін. Ніколі не злоўжываў спіртным, не курыў. Але ў мужчыны былі цяжкасці з перамяшчэннем, ён вельмі блага хадзіў. Пенсіянер амаль не пакідаў дома. Ежу яму гатавала і прыносіла сваячка, што жыве насупраць.

Па папярэдняй версіі, у той дзень ён паліў у печы. Але дакладную прычыну пажару высветляць спецыялісты, − паведаміў старшы інспектар Валожынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег  Калітнік.

Наталля ТУР. 

Фота bal.at.ua

←Житель Житковичей задушил 18-летнюю жену, находившуюся в декретном отпуске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика