Шукаюць відавочцаў аварыі, у якой загінула жанчына
29.10.2013
—
ЧП
Сёлета 25 кастрычніка каля апоўначы на 66 кіламетры трасы Мінск–Маладзечна–Нарач, паблізу вёскі Загорскае Маладзечанскага раёна здарылася аварыя. Загінула 35-гадовая жанчына.
ДТЗ адбылося на неасветленым участку дарогі. На загінулай не было святлоадбівальных элементаў.
Верагодна, на жанчыну наехаў грузавы аўтамабіль, кіроўца якога мог і не ведаць, што стаў віноўнікам здарэння.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці прапрацоўвае ўсе версіі і звяртаецца да грамадзян па дапамогу.
Усіх, хто штосьці ведае пра здарэнне ці мае запісы на відэарэгістратары, просім патэлефанаваць па нумарах: (8-017) 229-06-14, 229-04-77 ці мабільным (8-029) 509-42-44.
Канфідэнцыяльнасць гарантаваная.
УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Фота old.autodealer.ru