На пажары на Вілейшчыне загінуў мужчына

Источник материала:  
22.10.2013 — ЧП

18 кастрычніка каля васьмі гадзін раніцы вілейскім выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым доме ў вёсцы Рэдзькавічы Вязынскага сельсавета. Паведаміла пра гэта суседка.

Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, то знайшлі ў пакоі дома труп 50-гадовага гаспадара. У пакоі быў толькі прагар плошчай каля аднаго квадратнага метра, іншых пашкоджанняў не было.

– Папярэдняя прычына здарэння – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.

Аддзел інфармацыі.

Фота lifecity.com.ua

←Шесть десантников погибли при взрыве на полигоне под Псковом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика