З лецішча ў Вілейскім раёне вынеслі садовую і будаўнічую тэхніку
30.09.2013
—
ЧП

У перыяд з 22 па 29 верасня злодзей абрабаваў лецішча ў вёсцы Седзіца Вілейскага раёна. Належыць яно жыхару Маладзечна.
Каб пранікнуць у дом, злодзей сарваў навясны замок з уваходных дзвярэй. Вынес электрычную газонакасілку, бензакасу, электрарубанак, шліфмашынку, ручную цыркулярную пілу і іншую тэхніку.
– Злодзей выбіраў самае каштоўнае і тое, што лёгка можна прадаць, – дадаў следчы Вілейскага райаддзела Следчага камітэта РБ Вадзім Пуцэйка.
Гаспадар ацаніў скрадзенае амаль у восем мільёнаў рублёў.
Аддзел інфармацыі.
Фота media-polesye.by