Кіроўца КАМАЗа з Салігорска збіў насмерць жыхара Чысці

Источник материала:  
19.08.2013 — ЧП

Аварыя здарылася днём у пятніцу, 16 жніўня.

Як паведаміў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош, 56-гадовы кіроўца КАМАЗа з Салігорска рушыў па другараднай паласе ў бок Чысці.

На перакрыжаванні Краснае-Чысць і Плябань-Чысць КАМАЗ не саступіў дарогу легкавому аўтамабілю "Фольксваген Шаран", які рушыў па галоўнай дарозе Краснае-Чысць у кірунку Чысці.

"Фольксвагенам" кіраваў 52-гадовым жыхаром Радашкавічаў. У яго машыне быў пасажыр, 61-гадовы жыхар Чысці. Ён загінуў на месцы.

Кіроўца "Фольксвагена" атрымаў пашкоджаннні, але не шпіталізаваны.

Кіроўцу КАМАЗа затрымалі. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу.

←В птичниках Буда-Кошелевского района — массовый падеж кур

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика