Дапамажыце адшукаць падазраванага
10.08.2013
—
ЧП

Маладзечанскі РАУС шукае чалавека, які падазраецца ў махлярстве.
Яго прыкметы: на выгляд 30–35 гадоў, рост сярэдні, моцнага целаскладу, кароткая стрыжка з залысінамі на галаве, валасы цёмныя.
Быў апрануты ў сінюю майку, шорты цёмнага колеру.
Пераканаўча просім усіх, хто што-небудзь ведае пра месца знаходжання гэтага чалавека, паведаміць у Маладзечанскі РАУС.
Званіце па тэлефонах (8029)709-21-75 ці 102.
Аддзел інфармацыі.