Падчас пажару ў вёсцы Галабурды ледзь не загінула жанчына
09.08.2013
—
ЧП
Сёння ўначы адбыўся пажар ў вёсцы Галабурды Івянецкага сельсавета.
Прычыны пакуль невядомыя, бо жыхарка знаходзілася дома. Першапачатковая версія – узгаранне ўнутры дома.
Аднавяскоўцы заўважылі пажар, калі ён ужо перакінуўся на дах дома.
Цяпер устанаўліваюцца дакладныя прычыны, апытваюцца дочкі жыхаркі дома і сама гаспадыня.
Бабуля не пацярпела, але знаходзіцца ў бальніцы.
Пра здарэнне расказаў Аляксей Сухадолец, намеснік начальніка аддзела Валожынскага МНС.
Галіна СІНІЦА.
Фота fotoblog.by