На Вілейшчыне чатырохгадовы хлопчык падпаліў суседскі хлеў
30.07.2013
—
ЧП
Пажар здарыўся ў вёсцы Лыцавічы 29 ліпеня а шостай гадзіне вечара.
– Чатырохгадовы хлопчык па неасцярожнасці падпаліў суседскі хлеў, – кажа інспектар Дзяржпажнагляду Вілейскага райддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.
Пра тое, што хлопчык бегаў з запалкамі, выратавальнікам расказаў яго чатырохгадовы сябар. Як яны аказаліся ў дзіцяці, пакуль невядома.
Дзеці без нагляду бацькоў гулялі ў двары. У нейкі момант і загарэўся хлеў.
Выратавальнікі, якіх выклікала суседка, досыць хутка справіліся з агнём.
Дзецям і іх бацькам супрацоўнікі МНС прачыталі лекцыю аб пажарнай бяспецы.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота saint-petersburg.ru