У нядзелю на Мядзельшчыне “Сітраэн” урэзаўся ў дрэва: пацярпелі кіроўца і юная пасажырка
22.07.2013
—
ЧП
Каля паловы на семнаццатую 21 ліпеня дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на трасе “Мінск-Нарач” блізу вёскі Брусы Мядзельскага раёна.
Аўтамабіль “Сітраэн С-5” з'ехаў у кювет і ўрэзаўся у дрэва. У выніку аварыі 33-гадовы кіроўца з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны. Таксама дастаўлена ў бальніцу 9-цігадовая пасажырка. Праводзіцца расследаванне прычыны і акалічнасцяў здарэння.
Паводле абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.
Фота mchs.gov.by