У Смаргонскім раёне мужчына спаліў легкавы аўтамабіль стрыечнага брата
Засеўшы ў канаве непадалёк ад лесу, 31-гадовы жыхар Смаргонскага раёна раззлаваўся настолькі, што абліў растваральнікам рыззё і кінуў яго на панэль, пасля чаго пстрыкнуў запалкай аб карабок. "Сітраен-Джампер" выгараў цалкам.
Гэтая гісторыя пачалася з таго, што гаспадар спаленага аўтамабіля двойчы за год трапіў за кіраванне машынай у нецвярозым стане, за што суд наклаў на яго штраф звыш трыццаці мільёнаў рублёў.
Гэтыя грошы ён пазычыў у маці стрыечнага брата, пакінуўшы ёй у заклад аўтамабіль. Калі прыйшоў час плаціць па рахунках, пацярпелы з’явіўся, каб вярнуць доўг, але бакі паразумення ў канчатковым памеры сумы не знайшлі. У выніку –аўтамабіль так і застаўся стаяць.
Падпіўшы, стрыечны брат пацярпелага паехаў на гэтай машыне ў бок лесу, там засеў і, паддаўшыся эмоцыям, спаліў аўтамабіль. Акрамя нанесенага сваякам матэрыяльнага ўрону, маглі загарэцца дрэвы, што растуць непадалёк. А гэта магло скончыцца сур’ёзным пажарам.
Цяпер узбуджаная крымінальная справа.
Ігар БЕЛАЗЁРАЎ, uvd.grodno.by.
Фота 2.bp.blogspot.com