На Смаргоншчыне жанчына патэлефанавала ў міліцыю і сказала, што яе муж абліў дом бензінам і хоча яго спаліць
Выпадак адбыўся ў пятніцу, 5 ліпеня, у вёсцы Залессе.
У доме жанчына жыве разам з мужам і сынам. Каля 17.00 гаспадыня пайшла па гаспадарчых справах, а яе сын пайшоў гуляць. Ён вярнуўся першым і пабачыў, што з дома ідзе дым.
Малады чалавек увайшоў у дом і дапамог бацьку выйсці. Калі ж прыбегла жонка, то кінулася ў паніку і, не разабраўшыся, пазваніла ў міліцыю ды расказала гісторыю пра бензін.
Калі прыехала міліцыя, то дом усё ж быў цэлы, а вось ложак у спальні абгарэў. Прычым з-за курэння. Ні 45-гадоваму гаспадару, ні 51-гадовай гаспадыні медыцынская дапамога не спатрэбілася.
Пра здарэнне расказаў дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Камок.
Падрабязнасці дадала прэс-сакратар Гродзенскага ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.
Настасся РОЎДА.
Фота 112.by