У вёсцы Любань мужчына курыў у ложку - і трапіў у рэанімацыю

Источник материала:  
03.07.2013 — ЧП

Каля 12 гадзін 1 ліпеня ў цэнтр аператыўнага кіравання Вілейскага раённага падраздзялення МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў прыёмны пакой раённай бальніцы з тэрмічнымі апёкамі дастаўлены 58-гадовы мужчына.

Няшчасны выпадак адбыўся ў вёсцы Любань. Мужчына (ён знаходзіўся дома пасля перанесенага інсульту) курыў у ложку. Калі заснуў, цыгарэта выпала, пачало тлець адзенне. У выніку мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі (20% цела) верхніх і ніжніх канечнасцяў, ягадзіц.

Пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні раённай бальніцы. Прычына няшчаснага выпадку ўстанаўліваецца.

Паводле Мінскага абласнога ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях.

Фота yk-news.kz

←В Ошмянском районе парень утонул, спасая ребенка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика