Мужчыну выратаваў ад смерці пажарны апавяшчальнік
01.07.2013
—
ЧП
У пятніцу, 28 чэрвеня, у аграгарадку Мураваная Ашмянка здарыўся пажар.
– Пра тое, што гарыць гарышча і дах дома, выратавальнікам паведаміла суседка, – кажа прэс-сакратар Гродзенскага ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.
Цвярозы 44-гадовы мужчына спакойна спаў ў хаце. Скрозь сон ён пачуў сігнал апавяшчальніка. Падхапіўся ды выскачыў з хаты. Хуценька пабег да суседкі, каб яна выклікала выратавальнікаў.
У драўляным доме знішчаны дах і пашкоджаная маёмасць. Дом не прыдатны для далейшага пражывання.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота upload.wikimedia.org