Юныя ды смелыя, спрытныя, умелыя
13.06.2013
—
ЧП
На Плешчаніцкім вадасховішчы ў Лагойскім раёне стартуюць X юбілейны абласны палявы лагер «Юны выратавальнiк» і злёт абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.
З 13-га па 16 чэрвеня дзеці з усіх куткоў Мінскай вобласці збяруцца, каб вызначыць мацнейшых у падрыхтаваных арганізатарамі конкурсах на сілу i смеласць.
Вечарамі юныя выратавальнікі будуць збiрацца ля вогнішча і дзяліцца ўражаннямі, кантактаваць з сябрамі, танцаваць на святочнай дыскатэцы. Адным словам, адпачываць.