З двара дома ў Вілейцы знік матацыкл
12.06.2013
—
ЧП
Каля дзвюх гадзін ночы 10 чэрвеня з двара дома ў Вілейцы ўкралі матацыкл “ММВЗ”.
Каштаваў той мільён 300 тысяч рублёў.
Крадзеж хутка раскрылі. Следча-аператыўная група ўстанавіла, што злачынства ўчыніў 27-гадовы жыхар вёскі Івонцавічы. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж. Матацыкл забраны.
Па інфармацыі УУС аблвыканкама.
Фота www.minskmoto.ru