Шукаюць сведкаў леташняй аварыі ў Маладзечне

Источник материала:  
09.06.2013 — ЧП

Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта шукае сведкаў і відавочцаў аварыі.

Яна адбылася летась 23 чэрвеня каля 12.00 на першым кіламетры дарогі Пралескі–Туркаўшчына, паблізу вёскі Пралескі, што на Маладзечаншчыне.

Кіроўца “Аўдзі-80” (кузаў седан бардовага колеру) збіў жанчыну, якая ішла па ходу руху аўтамабіля, яна атрымала цяжкія траўмы.

Просім усіх відавочцаў пазваніць па тэлефонах 8-029-7082995 альбо 8-0176-771089 з 9.00 да 18.00 у будныя дні следчаму Віктару Вікенцьевічу Зяневічу.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта.

Фота zanoza-news.com

←«Принцесса» белорусского цирка снова под следствием

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика