У пажары ледзь не загінулі пяцёра дзяцей жыхаркі Смаргоншчыны
04.06.2013
—
ЧП
Здарэнне адбылося ўчора, 3 мая, каля 5.00 у вёсцы Сукневічы.
Калі туды прыехалі выратавальнікі, дом ужо палаў. Але ўсе яго жыхары засталіся жывымі. Іх выратаваў пажарны апавяшчальнік.
У тую ноч 46-гадовай гаспадыні не было дома. Яна паехала ў Смаргонь. Яе ж пяцёра дзяцей, сярод якіх двое непаўнагадовых, мірна спалі, як раптам іх разбудзіў пажарны апавяшчальнік.
Яны самі змаглі выбрацца з дома і патэлефанаваць у МНС.
Папярэдняя прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі.
Цяпер сям’я будзе жыць у іншым месцы, якое выдзеліць прадпрыемства “Смаргоньлён”.