Учора вечарам на станцыі Алёхнавічы мужчына сядзеў на рэйках. Ён загінуў пад цягніком

Источник материала:  
23.05.2013 — ЧП

Здарэнне адбылося 21 мая калі 21.30.

У гэты час на станцыі нікога не было і адзінымі сведкамі смерці чалавека сталі машыніст і яго памочнік. Аднак яны заўважылі яго вельмі позна, калі выратаваць мужчыну было папросту немагчыма.

Машыніст сігналіў чалавеку на рэйках, уключыў экстраннае тармажэнне, але спыніцца цягнік так хутка не мог, а мужчына не рэагаваў і працягваў сядзець без руху.

Яму быў 61 год. Рэгістрацыі не было.

З родных застаўся адзін брат.

Пра здарэнне расказала супрацоўнік маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Таццяна Субач.

Настасся РОЎДА.

←В Россонском районе из произошел пожар в магазине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика