Інтэрнат гарэў з-за электрапліты
23.05.2013
—
ЧП
У Бешанковічах жанчына загінула падчас пажару ў інтэрнаце.
— Пажар адбыўся а чацвёртай гадзіне ночы, на вуліцы Пушкіна ў 1-пакаёвай кватэры на верхнім паверсе 2-павярховага інтэрната, які належыць даччынаму камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Бешанковіцкая ПМК-41", — паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях. — На падлозе было знойдзена цела жыліцы 1964 года нараджэння. Яна не працавала, са слоў суседзяў, злоўжывала спіртнымі напоямі, знаходзілася на ўліку ў нарколага. З суседніх кватэр 2-га паверха эвакуявалі 5 чалавек, пацярпелых няма. Мяркуецца, прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання: кароткае замыканне ў электрапліце.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.