Скокнуў хлопчык з дамбы

Источник материала:  
23.05.2013 — ЧП

Што падштурхнула вучня 9 класа на такі "подзвіг", сказаць ужо складана. Цела хлопчыка знайшоў вадалаз.

Як удакладнілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, трагедыя адбылася ў Лепельскім раёне. Раніцай школьнік скокнуў з дамбы Лепельскай ГЭС у раку Ула і не ўсплыў. 1,5 гадзіны спатрэбілася работніку Лепельскага таварыства выратавання на водах, каб знайсці цела падлетка. Яно знаходзілася на глыбіні 2 метры, ніжэй па цячэнні ракі, на адлегласці прыкладна 20 метраў ад дамбы. Медыкам "хуткай дапамогі" заставалася толькі канстатаваць смерць школьніка.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

←Информация о том, что сын помощника воспитателя детдома семейного типа насиловал приемных девочек, проверяется

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика