Кватэрнае пытанне сапсавала кіраўнікоў

Источник материала:  
23.05.2013 — ЧП
Следчым упраўленнем СК па Гомельскай вобласці прыняты да вытворчасці крымінальныя справы, заведзеныя пракуратурай Гомельскай вобласці ў дачыненні да дырэктара камерцыйнай структуры Гомеля і службовай асобы, якая выконвала абавязкі начальніка аддзела па кіраванні будаўнічым комплексам і жыллёвай палітыцы Гомельскага гарвыканкама. Камерцыйнай структурай па коштах, значна ніжэйшых за рынкавыя, былі незаконна набыты тры кватэры, — расказала афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. — Жыллё прызначалася для адсялення грамадзян, чые дамы падлягалі зносу. У далейшым гэтыя кватэры былі рэалізаваны па рынкавым кошце трэцім асобам. Неправамернае заключэнне здзелак па рэалізацыі кватэр пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве на суму больш за 1 мільярд рублёў. Дзеянні дырэктара камерцыйнай структуры кваліфікаваны следствам як злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы, дзеянні службовай асобы — як службовая халатнасць.   Ірына АСТАШКЕВІЧ.
←Информация о том, что сын помощника воспитателя детдома семейного типа насиловал приемных девочек, проверяется

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика