У вёсцы Варняны мужчына паехаў ў краму – на яго склалі восем пратаколаў

Источник материала:  
21.05.2013 — ЧП

У пятніцу, 17 мая, мужчына з вёскі Варняны Астравецкага раёна вырашыў паехаць ў краму. Скончылася тым, што яго затрымаў сабака памежнай службы.

Калі мужчына ехаў у краму, супрацоўнік ДАІ падаў жэзлам сігнал, каб праверыць дакументы.

Мужчына кіўнуў галавой і зрабіў выгляд, што збіраецца спыніцца. Але ён падмануў супрацоўніка ДАІ: павялічыў хуткасць і памчаўся далей.

Уцякаючы ад машыны ДАІ, мужчына ледзь не збіў дзяўчынку, якая ехала на ровары.

Каб напалохаць кіроўцу, міліцыянер стрэліў у паветра, а потым яшчэ некалькі разоў па колах. Мужчына зразумеў, што так ён не ўцячэ ад міліцыі і звярнуў у рапсавае поле. Кінуўшы там машыну, схаваўся.

Кіроўцу “Жыгулёў” атрымалася затрымаць з дапамогай службова-вышуковага сабакі памежнай службы. Да іх па дапамогу звярнуліся супрацоўнікі міліцыі.

Усяго на парушальніка склалі восем пратаколаў. Па-першае, мужчына правоў кіравання не мае. Страхавога пасведчання ў затрыманага таксама не аказалася. Аўтамабіль тэхагляду не праходзіў. За апошні тыдзень супрацоўнікі дарожнай інспекцыі затрымалі яго за рулём ў другі раз.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды Гродзенскай Дзяржаўтаінспекцыі Яўген Дудко.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота content.onliner.by

←В Польше аварийно сел пассажирский самолет с горящим двигателем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика