На Валожыншчыне мужчына напаў з нажом на сабутэльніка
15.05.2013
—
ЧП
Выпадак адбыўся 10 мая каля 14.00 у вёсцы Пяршаі. Крымінальную справу ўзбудзілі ў панядзелак, 13 мая.
Мужчыны сустрэліся на кватэры ў падазраванага і разам выпівалі. Раптам 57-гадовы мужчына напаў на свайго госця і пырнуў нажом яму ў жывот.
Госць дабраўся да фельчара, які быў у вёсцы, і той выклікаў міліцыю.
Цяпер пацярпелы шпіталізаваны. Яго жыццю нічога не пагражае.
Начальнік следчага камітэта Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч распавядзе падрабязнасці “Рэгіянальнай газеце” пазней.
Настасся РОЎДА.
Фота img.ntv.ru.