У Гальшанах дзяўчынка за кіламетр пабегла за выратавальнікамі, каб тата не згарэў
У сераду, 1 мая, днём ў вёсцы Гальшаны 42-гадовага мужчыну выратавалі ад смерці.
Яго ў гэты дзень вырашылі наведаць дзеці і былая жонка. Калі яны падышлі бліжэй да хаты, то ўбачылі моцнае задымленне.
Бліжэйшае аддзяленне выратавальнікаў знаходзіцца прыкладна ў кіламетры ад вёскі. Дачка, якая яшчэ школьніца, хуценька туды пабегла і папрасіла іх аб дапамозе.
Ужо праз дзве хвіліны выратавальнікі былі на месцы пажару.
Адразу яны пабеглі ў дом, каб паглядзець, ці ёсць людзі. Там яны ўбачылі мужчыну, гаспадара дома, і выратавалі яго. Мужчына гарэў другі раз. Летась яго ад пажару выратавала суседка.
Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Наталля Жывалеўская.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота 112.by.