Муж з жонкай пайшлі складаць дровы, а калі вярнуліся, то пяць мільёнаў рублёў зніклі

Источник материала:  
24.04.2013 — ЧП

Крадзеж адбыўся ўчора раніцай, паміж 8.30 і 9.40, у вёсцы Дземідовічы.

Учора раніцай гаспадар дома, дзе адбыўся крадзеж, пайшоў складваць дровы ў павець. Праз паўгадзінкі да яго далучылася і гаспадыня. Яна зачыніла дзверы на засаўку, замацавала дротам і пайшла.

Праз гадзінку яны вярнуліся. Дзверы былі некранутыя. Калі жанчына сабралася пайсці ў краму, зірнула ў кашалёк. Тут яна і зразумела, што ў доме нехта быў.

Толькі тады яна ўбачыла, што ў адным акне не хапае шыбы, а расада, што стаяла на падаконніку, скінутая на зямлю.

Глянула ў шафу, дзе таксама ляжалі грошы, і тых не аказалася.

Злодзея пакуль што не знайшлі.

Пра здарэнне расказала следчы Валожынскага раённага следчага камітэта Аксана Сагадзін.

Настасся РОЎДА.

Фота pochitat.com.

←В Горецком районе перевернулся «Опель», пассажирку вызволяли спасатели (фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика