На Астравеччыне загарэўся дом, пакуль гаспадар прыбіраў свой двор
22.04.2013
—
ЧП
Пажар адбыўся ў вёсцы Дайлідкі ў суботу, 20 красавіка, прыкладна ў 19:30.
Пра тое, што з-пад даху дома ідзе дым, паведаміла ў МНС жанчына, што ішла непадалёк.
У той час гаспадар дома расчышчаў ад старой травы свой двор.
Жыве 43-гадовы мужчына адзін. Печ у доме ён не паліў, ды і не курыць. Таму магчыма, што пажар адбыўся з-за кароткага замыкання электрычнай праводкі.
Пра здарэнне паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Шыць.
Настасся РОЎДА.
Фота asolina.ru.
Чытайце на гэтую ж тэму:
22.04.2013.Сёння ноччу на Астравеччыне цудам выратаваўся ад пажару мужчына