Хлопец са Смаргоншчыны вырашыў адпомсціць былой дзяўчыне, сказаўшы міліцыі, што яе дом замініраваны

На месца неадкладна выехалі супрацоўнікі МНС, а жыхары бліжэйшых дамоў былі эвакуяваныя.
Хваляванне апынулася марным – выбуховую прыладу не знайшлі. Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, на чыім сумленні лжывы выклік.
Старшы следчы Смаргонскага раённага аддзела унутраных спраў маёр юстыцыі Віктар Лемеш:
– У загадзя лжывым паведамленні аб небяспецы падазраецца 24-гадовы жыхар Смаргоні. Да гэтага, моцна падвыпіўшы, малады чалавек у чарговы раз па тэлефоне прасіў вярнуцца сваю былую дзяўчыну, з якой разышоўся каля года таму. Толькі вось двойчы ў адну раку ўступаць яна не збіралася. Пачуўшы адмову, хлопец вырашыў адпомсціць каханай, паведаміўшы ў міліцыю, што дом, у якім яна пражывае, замініраваны.
У поўнай меры салодкае пачуццё помсты падазронаму адчуць не ўдалося. З-за таго, што быў добра выпіўшы, ён пераблытаў дамы, “замініраваўшы” жытло ні ў чым не вінаватай аднавяскоўкі, якая жыла непадалёку.
Улічваючы, што маладзён зрабіў выклік са свайго тэлефона, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго праз некалькі гадзін.
Ігар Белазёраў, УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Фота bemanager.ru