У Вільні жорстка забілі прэзідэнта беларускіх суполак у Літве Рамана Вайніцкага, які родам з Валожыншчыны
![](http://www.21.by/pub/news/2013/03/1362629055233932.jpg)
Раман Вайніцкі ў сваім кабінеце. Фота Зоі Хруцкай.
Здарэнне адбылося сёння раніцай, паведамляе delfi.lt.Ён быў забіты ў падвале свайго дома. Рукі былі звязаныя, а рот залеплены.
Паводле папярэдніх дадзеных, на яго целе знайшлі сляды катаванняў.
Яго цела знайшла жонка.
Раман Вайніцкі - прэзідэнт згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве ад 2009 года, прадстаўляе беларускую дыяспару ў Сойме Літвы. Намеснік дырэктара беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны ў Вільні. Нарадзіўся ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна 17 жніўня 1961 года.
Як распавялі delfi.lt яго знаёмыя, апошні час ён быў у паніцы.
Раман Вайніцкі даў інтэрв'ю для "РГ" у кастрычніку з нагоды набыцця навучальнай ўстановай, у якой ён працуе, статуса гімназіі (У Вільні зноў працуе беларуская гімназія (+відэа)).
Ён быў адным з ініцыятараў і арганізатараў стварэння ў Вільні беларускамоўнай навучальнай ўстановы. У гэтай школе ён стварыў музей беларускіх кніг і прадметаў сялянскага быту. Многія з іх ён прывёз са сваёй радзімы - Вішнева.